Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі
Читать онлайн книгу.2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду.
30
Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.
31
Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.
32
Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду.
33
«Enthusiasm and Divine Madness: On the Platonic Dialogue «Phaedrus», перакл. Richard Winston і Clara Winston (South Bend, IN: St. Augustine’s Press, 2000), 101, цыт. «Phaedrus» 274c5.
34
Пасланне Spiritus et Sponsa на 40-ю гадавіну канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum concilium (4 снежня 2003 года), 13.
35
Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987).
36
David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding», Logos 5.2 (вясна 2002): 59—75, на с. 59.
37
Josef Pieper, «The Silence of St. Thomas», перакл. John Murray і Daniel O’Connor (New York: Pantheon Books, 1957), 45. Візія на свята св. Мікалая і яе значэнне абмяркоўваюцца ў маім артыкуле «Golden Straw: St. Thomas and the Ecstatic Practice of Theology,» Nova et Vetera 2 (2004): 61—89.
38
Зразумела, што ціхая Імша мае ўдосталь момантаў, калі пануе поўная цішыня, але нават нарматыўны і дасканалы спосаб цэлебрацыі – спяваная ці ўрачыстая Імша – калі яе цэлебруюць, добра адчуваючы літургію, можа і павінен таксама мець моманты цішыні. Арганістам і кіраўнікам хораў не трэба запаўняць кожны вольны момант гімнам альбо імправізацыяй. Гл. James Hitchcock, «The Voices of Silence in the Liturgy,» Communio 5, №4 (1978): 352—362.
39
Як у сваёй энцыкліцы Mediator Dei навучае нас слуга Божы Пій ХІІ: гл., між іншым, №№71, 80—81, 85—93, 98—99.
40
Св. сястра Фаўстына Кавальская, «Дзённік. Божая Міласэрнасць у маёй душы» (Мінск: Про Хрысто, 2014), §888.
41
Св. Тамаш Аквінскі, «Super Evangelium S. Ioannis lectura», 21, lec. 6, §2660: «Infinita enim verba hominum non possunt attingere unum Dei Verbum». Значэнне слова «attingere» – «цалкам дасягнуць» альбо «надзейна ахапіць».
42