Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі

Читать онлайн книгу.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі


Скачать книгу
амерыканізму. Так ці інакш, гэтыя ідэі яскрава праяўляюцца ў іхняй працы.

      У пачатку ліста Testem benevolentiae Леў ХІІІ незвычайна прароцкімі словамі, якія датычацца таксама пэўных схільнасцяў літургічных рэфарматараў, называе «базавы прынцып гэтых новых меркаванняў»:

      Каб лягчэй прывабіць тых, хто ад яго адрозніваецца, Касцёл [на думку амерыканістаў] павінен лепш дастасаваць сваё вучэнне да духу часу, часткова паслабіць сваю старажытную суровасць і зрабіць некаторыя саступкі новым меркаванням. Многія лічаць, што гэтыя саступкі трэба зрабіць не толькі ў дачыненні да спосабу жыцця, але і ў дачыненні да тых частак вучэння, якія належаць да дэпазіту веры. Яны сцвярджаюць, што для таго, каб перацягнуць на свой бок тых, хто адрозніваецца ад нас, будзе карысным апусціць некаторыя пункты вучэння, якія [як кажуць] маюць меншую значнасць, і змякчыць тое значэнне, якое Касцёл заўсёды надаваў ім.

      Абвергнуўшы гэтае меркаванне цытатай з Першага Ватыканскага сабору, Папа Леў затым крытыкуе тых, хто апускае пэўныя прынцыпы хрысціянскага вучэння альбо замоўчвае іх, таму што, кажа ён, «усе прынцыпы [хрысціянскага вучэння] паходзяць ад таго самага Аўтара і Настаўніка… Яны дастасаваныя да ўсіх часоў і ўсіх народаў». Як паказвае спецыяліст у літургіцы Лорэн Прыстас, у Novus Ordo праяўляецца сістэматычная спроба з боку яе ўкладальнікаў змякчыць альбо выдаліць пэўныя элементы культу і пабожнасці, якія напаўнялі рымскую літургічную традыцыю, заключаную ў старым Імшале, – тыя элементы, якія рэфарматары палічылі састарэлымі і нават абразлівымі для «сучаснага чалавека»46. Карацей, калі казаць словамі Льва ХІІІ, новы Імшал часта паслабляе суровасць, робіць саступкі, змякчае значэнні і, калі іншыя метады не дапамагаюць, карыстаецца замоўчваннем.

      Другой галоўнай ідэяй амерыканістаў, якую асудзіў Папа Леў і якую ён палічыў «нават больш небяспечнай і больш яўна супярэчнай хрысціянскаму вучэнню і дысцыпліне», было меркаванне, што «ў Касцёле павінна быць дазволена такая свабода, што пры пэўным змяншэнні яго кантролю і пільнасці вернікам было б дазволена больш свабодна выконваць распараджэнні свайго ўласнага розуму і следаваць агульнаму напрамку сваёй уласнай спецыфічнай дзейнасці». Адну хвілінку, скажа сучасны чытач, а што не так з гэтым выказваннем? Мы прызвычаіліся да погляду, што кожны чалавек з’яўляецца ў пэўнай ступені законам для самога сябе і вольны рабіць тое, што яму падабаецца, калі ён не прычыняе шкоды здароўю і маёмасці іншых. Але гэта вельмі сучасны погляд, характарыстычны для нашай парадыгмы эпохі Асветніцтва. Для каталікоў свабода – гэта не такі ж цвёрды факт, як, напрыклад, чыйсьці колер скуры, а маральнае дасягненне, да якога можна дайсці, трымаючыся таго, што добрае і праўдзівае. Іншымі словамі, адзіны спосаб, якім сын Адама можа дасягнуць трывалага шчасця, гэта дазволіць Божаму закону і Божай ласцы фармаваць і дысцыплінаваць свабодную волю чалавека. Няма іншай свабоды, годнай гэтага імя; усё астатняе – гэта рабства граху


Скачать книгу

<p>46</p>

Гл. Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal», а таксама яе артыкул «Theological Principles that Guided the Redaction of the Roman Missal (1970)», The Thomist 67 (2003): 157—195; дэтальнае абмеркаванне зменаў у малітвах, гл. Cekada, «Work of Human Hands», 219—245.