Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі

Читать онлайн книгу.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі


Скачать книгу
H. Convert, «Eucharistic Meditations: Extracts from the Writings and Instructions of St. John Vianney», перакл. Sister Mary Benvenuta OP (Wheathampstead, UK: Anthony Clarke Books, 1964), с. 100.

      15

      Папа Бенедыкт XVI, прамова ў абацтве Хайлігенкройц, 9 верасня 2007 года.

      16

      Св. Леў, «Tractatus septem et nonaginta», 40.1.

      17

      Св. Бэрнард, ліст да абата Гарына, ліст 254, 4—6.

      18

      Спяшаюся дадаць, што прыхільнікі usus antiquior сутыкаюцца з аналагічнай духоўнай пасткай, яшчэ больш небяспечнай з-за яе падступнасці і прыгожай знешняй адзежы. Мы таксама можам зрабіцца самазадаволенымі, «валодаючы» скарбам Традыцыі; у нас можа развіцца законапаслухмяны фарысеізм, які зверху спаглядае на нашых братоў-каталікоў, якія пакуль не маюць магчымасці ацаніць тое, што цэнім мы. Мы павінны змагацца супраць такой пыхі і ганарлівасці, вядома, не адкідаючы нічога з тых дароў, якія наш Пан Езус Хрыстус даў свайму Касцёлу.

      19

      Прыгожым звычаем з’яўляецца працэсія з ліхтарамі на «Sanctus» і акаджэнне падчас узнясення Эўхарыстыі. Я бачыў, як гэта робіцца ў кантэксце Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду, і гэта ўжо пераносіць цэлебрацыю на новы ўзровень урачыстасці. Аднак адзін той факт, што ў парафіях падчас узнясенняў ліхтары і ладан выкарыстоўваюцца вельмі рэдка, паказвае, наколькі далёкім для нас з’яўляецца ўсялякае адчуванне сакральнага, усялякая свядомасць таго, што Евангелле – гэта цудоўнае Божае слова, годнае таго, каб перад ім трымцець; што Эўхарыстыя – гэта ўцелаўлёнае Божае Слова, годнае таго, каб перад ім укленчыць у найглыбейшай пакоры, самаахвяраванні і пакланенні.

      20

      Доказы гэтага прыведзеныя ў раздзеле 6.

      21

      Мае артыкулы пра літургічную рэформу крытыкавалі за супярэчнасць самім сабе, таму што, кажуць, я эксперт, які пытаецца, ці варта давяраць літургічным экспертам. Аднак я ні ў якім разе не з’яўляюся «экспертам» у сэнсе чалавека, які настолькі захапіўся вузкай навуковай дысцыплінай, што страціў здольнасць бачыць цэльную карціну: Традыцыю і яе тэалогію. Я з гонарам лічу сябе аматарам, які імкнецца ісці крокамі Бенедыкта XVI, які таксама не з’яўляецца ані «літургістам», ані «літургічным экспертам» у сціслым значэнні. Дарэчы, менавіта таму самазваныя эксперты ўплывовых колаў зазвычай адкідваюць меркаванні Папы Бенедыкта на тэму літургіі.

      22

      Часткі гэтага інтэрв’ю даступныя на wdtprs.com/blog/2007/11/archbp-ranjith-interview-in-losservatore-romano-on-liturgy/.

      23

      Гл. 1 Кар 2:16, 4:16, 11:1; 1 Тэс 1:6; Гбр 6:12.

      24

      Гл. Raymond Leo Cardinal Burke, «Sacred Liturgy and Asceticism: Respect for the Ius Divinum», Antiphon 17 (2013), 3—30; той жа, «Ius Divinum and the Sacred Liturgy,» у выд. «Benedict XVI and the Roman Missal», рэд. Janet E. Rutherford і James O’Brien (Dublin, IE: Four Courts, 2013).

      25

      Успрымаючы як дадзенае, што ў Каталіцкім Касцёле існуе мноства законных абрадаў, пра што шмат кажа Магістэрый, я лічу больш важным падкрэсліць, што арганічнае развіццё літургіі – гэта рэальнасць, якую задумаў і рэалізуе Святы Дух, а не сумная гісторыя дадаткаў і адхіленняў, якія павінны вычысціць літургічныя навукоўцы ў бліскучых даспехах. Дастаткова будзе працытаваць аўтарытэтнае вучэнне Папы Пія ХІІ, які, кажучы пра «некаторых асобаў, якія без разбору схіляюцца да аднаўлення ўсіх старажытных абрадаў і цырымоній», сцвярджае наступнае: «Несумненна, літургія старажытных часоў годная ўсялякай пашаны. Але старажытны звычай не павінен лічыцца больш


Скачать книгу